Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка ўзяў удзел у цырымоніі ўручэння Знака Салідарнасці і правоў чалавека і сустрэўся з прэзідэнткай Гданьска

2025-06-03

У Гданьску ўпершыню адбылася цырымонія ўручэння Знака Салідарнасці і правоў чалавека. Падчас яе былі ўзнагароджаныя выбітныя асобы руху «Салідарнасць»: былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса, галоўны рэдактар «Gazeta Wyborcza» Адам Міхнік, сенатар Багдан Барусевіч і інш. Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка браў удзел у цырымоніі як ганаровы госць і лаўрэат прэміі «Салідарнасць» імя Леха Валенсы.

Таксама сёння адбылася сустрэча Паўла Латушкі з прэзідэнткай Гданьска Аляксандрай Дулькевіч, якая выказала падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі і іх інстытутам, а таксама гатоўнасць аказваць дапамогу беларускай дыяспары ў Гданьску ў рэалізацыі культурных і адукацыйных праектаў. Была дасягнутая дамоўленасць пра арганізацыю стажыроўкі ў мэрыі Гданьска ў межах праекта «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі» – для будучых кіраўнікоў органаў мясцовага самакіравання ў дэмакратычнай Беларусі.

Павел Латушка:
«Гданьск – гэта асаблівае месца. Менавіта тут пачаўся легендарны польскі рух «Салідарнасць», які стаў вызначальным крокам на шляху Польшчы да свабоды і дэмакратыі. Для беларусаў Гданьск сёння – гэта сімвал таго, што салідарнасць народа можа перамагчы любую дыктатуру і прынесці свабоду».

@CabinetBelarus

Main carousel image