Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Ніводны выпадак пераследу за антываенную пазіцыю не павінен стаць часткай абстрактнай статыстыкі»

2025-06-03

Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, распавяла пра ўнёсак сваёй каманды ў даклад ініцыятывы BELPOL аб удзеле рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі супраць Украіны:

«У дакладзе BELPOL змешчаны доказы, сабраныя з адкрытых і закрытых крыніц, у тым ліку ў галіне парушэнняў правоў чалавека ў дачыненні да праціўнікаў вайны.

Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Кабінета ўнесла ў даклад інфармацыю пра рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі, якія выказвалі публічную нязгоду з расійскай агрэсіяй: удзельнічалі ў антываенных акцыях, рабілі заявы, публікавалі допісы або распаўсюджвалі інфармацыю.

Мы сабралі дакументальныя сведчанні пра пераслед грамадзян за іх палітычныя перакананні, а таксама пра рэйкавых партызан і ўдзельнікаў акцый прамога дзеяння.

Асобна ў даклад уключаны матэрыялы пра грамадзян Украіны, пераследаваных у Беларусі. Мы лічым прынцыпова важным, каб усе гэтыя выпадкі атрымалі міжнародную ацэнку.

Ніводны выпадак пераследу за антываенную пазіцыю не павінен стаць часткай абстрактнай статыстыкі – кожны з іх мае канкрэтныя абставіны, прававую кваліфікацыю і чалавечае вымярэнне.

Удзел у падрыхтоўцы даклада – элемент сістэмнай работы Прадстаўніцтва па выяўленні і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў кантэксце падтрымкі рэжымам Лукашэнкі расійскай агрэсіі супраць Украіны. Памагатыя рэжыму павінны быць прыцягнутыя да адказнасці ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права».

@CabinetBelarus

Main carousel image