Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка прыме ўдзел у XI Міжнародным форуме «Еўропа з позіркам у будучыню»

2025-06-03

Форум праходзіць гэтымі днямі ў Гданьску. Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка запрошаны на яго ў тым ліку як лаўрэат прэміі «Салідарнасць» імя Леха Валенсы.

У межах форуму ён выступіць на панэльнай дыскусіі «Свет, разарваны войнамі. Ці ёсць будучыня ў культуры дыялогу?».

Панэльную дыскусію распачнуць уступнымі словамі міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Ганна Урублеўская, дырэктар Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці Басіль Керскі і дырэктар Нацыянальнага цэнтра культуры Польшчы Роберт Пяскоўскі. Разам з Паўлам Латушкам у дыскусіі прымуць удзел Тым Ларднер рэгіянальны дырэктар Бюро ААН па праектных паслугах (UNOPS) для Еўропы і Цэнтральнай Азіі, Аляксандра Мацвійчук украінская юрыстка і кіраўніца Цэнтра грамадзянскіх свабод, уганараваная Нобелеўскай прэміяй міру, а таксама дыпламат і дырэктар Еўрапейскага фонду ў падтрымку дэмакратыі Ежы Памяноўскі.

Падчас форуму Павел Латушка таксама прыме ўдзел у цырымоніі ўручэння Адзнакі Салідарнасці і Правоў Чалавека, а таксама правядзе шэраг сустрэч, у тым ліку з былым прэзідэнтам Польшчы і адным з лідараў руху «Салідарнасць» Лехам Валенсам, ваяводай Паморскага рэгіёну Польшчы Беатай Руткевіч і прэзідэнткай Гданьска Аляксандрай Дулькевіч.

Тэматыка легалізацыі беларусаў, якія пражываюць у Паморскім ваяводстве, будзе асноўнай тэмай сустрэч з кіраўніцтвам мясцовых улад.

@CabinetBelarus

Main carousel image