Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

1 чэрвеня, дзень-напамін: у Беларусі дзяцей часта трэба абараняць ад дзяржавы

2025-06-01

Ірына МакЛейн, намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета:

«У Дзень абароны дзіцяці не магу не нагадаць: паводле даных “Вясны“, з 2020 года ў Беларусі зафіксавана як мінімум 63 крымінальныя справы супраць непаўналетніх. Многіх з іх дапытвалі без адвакатаў, трымалі ў ізалятарах. Прымянялі псіхалагічны ціск.

Дзеці палітвязняў гадамі чакаюць сваіх бацькоў з турмаў – толькі таму, што іх бацькі выказалі нязгоду. Як мінімум гучалі пагрозы пазбаўлення бацькоўскіх правоў. Органы апекі не абаранялі, а выступалі часткай рэпрэсіўнай сістэмы.

Такія дзеянні парушаюць Канвенцыю ААН аб правах дзіцяці, якую Беларусь падпісала яшчэ ў 90-я. Але замацаваныя на паперы нормы не выконваюцца, калі дзяржава сама стварае пагрозу для дзяцей.

Цяпер жа ў Беларусі нават навучанне ў замежнай школе можа стаць падставай для ўмяшання ў справы сям’і і аспрэчвання выбару бацькоў і самога дзіця.

Падтрымка, бяспека і годнасць дзіцяці павінны быць безумоўнымі. Гэта не залежыць ад меркавання ўлад, гэта проста фундамент сацпалітыкі. І калі мы гаворым пра будучыню, яна павінна пачынацца з аднаго простага прынцыпу: дзіця не можа быць інструментам ціску. Ніколі»

@CabinetBelarus

Main carousel image