Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Лукашэнка працягвае рыхтаваць Беларусь да вайны? Аналітычны даклад

2025-05-30

Ніколі рэжым Лукашэнкі не быў так блізка да ўступлення ў вайну, як сёння. Ён ажыццявіў сістэмныя дзеянні па падрыхтоўцы да магчымага ўдзелу ў «гарачай» вайне на баку Расіі. Такія высновы даклада, падрыхтаванага Народным антыкрызісным упраўленнем і Прадстаўніцтвам па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета «Сістэмная падрыхтоўка рэжыму Лукашэнкі да магчымага ўступлення ў вайну на баку Расіі і рэкамендацыі па прадухіленні гэтага сцэнарыя».

У дакладзе разглядаюцца дзеянні рэжыму ў 6 сферах:
- трансфармацыя палітыка-прававой сістэмы;
- мадэрнізацыя ўзброеных сіл;
- эканоміка вайны: мабілізацыйная трансфармацыя;
- ваеннае супрацоўніцтва з Расіяй;
- інфраструктура і тэрытарыяльная абарона;
- ідэалагічная мабілізацыя і кантроль над унутранай «стабільнасцю».

Даклад прадстаўляе комплексны аналіз мер, зробленых рэжымам з 2022 па 2025 гады, і ацэнку ступені яго гатоўнасці да ўдзелу ў ваенных дзеяннях. Каманда НАУ таксама дае рэкамендацыі, як супрацьдзейнічаць негатыўным сцэнарыям (закрытая частка даклада).

Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ:
«Не варта цешыць сябе, здавалася б прымірэнчай рыторыкай міністра Хрэніна, які вядомы сваімі ілжывымі заявамі перад пачаткам поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну. Рэжым Лукашэнкі з пачатку 2022 года сістэмна і паслядоўна стварае заканадаўчую, прававую, арганізацыйную, фінансавую, ваенную, ваенна-прамысловую, мабілізацыйную, ідэалагічную базу, падрыхтоўваючы Беларусь да магчымай вайны.

Рэжым Лукашэнкі імкнецца будаваць Беларусь як вайсковы лагер. Сёння неабходны комплекс мер, каб пазбавіць Лукашэнку магчымасцей і рэсурсаў для ажыццяўлення гэтай мэты.

Асаблівую пагрозу як для Украіны, так і Латвіі, Літвы і Польшчы ўяўляюць любыя магчымыя маштабныя ваенныя вучэнні на тэрыторыі Беларусі. Адначасова мы павінны адзначыць, што любыя такія вучэнні Узброеных сіл Расіі ствараюць і павялічваюць пагрозу суверэнітэту і незалежнасці Беларусі».


Даклад быў накіраваны Кабінетам і НАУ на адрас партнёраў ва Украіне, Польшчы, Літве, Латвіі, Чэхіі, а таксама ў Еўрапейскую камісію.

📌 З тэкстам даклада можна азнаёміцца ​​па спасылцы.

@CabinetBelarus

Main carousel image