Легалізацыя беларусаў у ЕС, парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, навучанне і супрацоўніцтва
2025-05-30
– Тэмы сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі мясцовых улад і грамадзянскай супольнасці падчас адукацыйнага візіту ў Фландрыю ўдзельнікаў праграмы «Кадравы рэзерв»
Мэтай візіту ў Фландрыю было паглыбленне разумення еўрапейскіх падыходаў да публічнага кіравання і мясцовага самакіравання, а таксама наладжванне кантактаў для далейшага супрацоўніцтва.
⏺ З дырэктарам брусельскага офіса Рады Еўропы абмяркоўваліся праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы як унутры краіны, так і ў выгнанні. Прадстаўнікі «Кадравага рэзерву» ўзнялі пытанні легалізацыі беларусаў у краінах ЕС і прэзентавалі ініцыятыву стварэння інстытута амбудсмена па правах беларусаў у Еўропе – прапанова атрымала станоўчы водгук і выклікала зацікаўленасць.
⏺ У парламенце Фландрыі дэлегацыя правяла сустрэчы з дэпутатамі, сенатарамі і прадстаўнікамі рэгіянальнага ўрада. Абмеркавалі магчымасці супрацоўнітва ў розных сферах і падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці.
⏺ У горадзе Мехелен удзельнікі пазнаёміліся з дзейнасцю мясцовай адміністрацыі.
⏺ Адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі экспертных, праваабарончых арганізацый, аналітычных цэнтраў, у тым ліку Фламандскага інстытуту міру, Інстытуту Ганны Арэндт і інш. Абмяркоўвалі пытанні парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, выклікі рэгіянальнай бяспекі і ролю НДА ў падтрыманні дэмакратычных працэсаў.
Удзельнікі «Кадравага рэзерву» заклікалі да больш актыўнага ўключэння беларускай тэматыкі ў даследчыя і грамадскія праграмы.
Юрый Губарэвіч, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Кабінета, каардынатар праграмы:«Такія адукацыйныя візіты – частка доўгатэрміновай стратэгіі “Кадравага рэзерву” па падрыхтоўцы новага пакалення адказных спецыялістаў і грамадскіх лідараў. Беларусі патрэбныя прафесіяналы – і мы працуем, каб яны былі гатовыя ўжо сёння»
@CabinetBelarus
