Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Да пяцігоддзя з дня затрымання Сяргея Ціханоўскага – каментарый Вольгі Зазулінскай, прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета

2025-05-29

«Сёння роўна пяць гадоў з дня, як Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы ў Гродне падчас пікету па зборы подпісаў. Гэта затрыманне стала пачаткам балючага разлому ў нашай краіне ў 2020 годзе.

Сяргей атрымаў вар’яцкі тэрмін – 19 з паловай гадоў. Больш за два гады ён правёў у поўнай ізаляцыі: без сувязі з сям’ёй, без навін, без магчымасці проста пагаварыць з блізкімі. Гэта катаванне.

Як інфармацыйная апякунка Сяргея ў кампаніі «Пакуль усе не будуць вольныя», я павінна сказаць:

Сяргей, як і ўсе палітвязні, – гэта не «палітычны кейс» для міжнароднай супольнасці, не «сумная статыстыка» для справаздач праваабаронцаў, не проста лічбы дзён, якія амаль перасталі змяшчацца ў навінах.

Гэта жывы чалавек. З сям’ёй. З марай. З годнасцю, якую не змаглі сціснуць нават турэмныя сцены.

Пяць гадоў – за тое, што хацеў жыць у вольнай і справядлівай Беларусі.

Пяць гадоў – і рэжым дагэтуль не можа перагарнуць старонку. Ён набірае новых закладнікаў і помсціць тым, хто не зламаўся.

Мы абавязаныя дамагчыся волі. Для ўсіх».

@CabinetBelarus

Main carousel image