Маргарыта Ворыхава, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета, пракаментавала новаўвядзенні ў Кодэкс аб адукацыі, якія ўступяць у сілу ў Беларусі
2025-05-28
«Рэжым робіць чарговы крок да поўнага кантролю над моладдзю. З 1 верасня 2025 года дзецям, якія афіцыйна зарэгістраваны ў Беларусі, забараняюць вучыцца ў замежных школах – нават анлайн. Іх абавязваюць наведваць толькі беларускую школу. Бацькоў, якія не выконваюць гэтае патрабаванне, могуць прызнаць “сацыяльна небяспечнымі” – з усімі наступствамі.
Гаворка не пра клопат пра адукацыю, а пра жаданне пазбавіць моладзь выбару, забяспечыць ідэалагічны нагляд і выхаванне паводле дзяржаўнай “праўды”. Гэта яшчэ адзін інструмент ціску і рызыка для сямей, што робяць выбар на карысць адукацыі за межамі Беларусі.
Я звярну ўвагу міжнародных партнёраў на новую форму дзяржаўнага гвалту.
Калі ваша сям’я сутыкнулася з такой пагрозай – не заставайцеся сам-насам. Мы гатовыя падказаць, як дзейнічаць. Звяжыцеся з намі. Адукацыя павінна быць правам, а не інструментам для кантролю»
@CabinetBelarus
