Прастора для тых, хто жыве па-за межамі Беларусі, але жыве Беларуссю
2025-05-26
– У Варшаве завяршылася IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету
Цягам трох дзён тут можна было прапанаваць ідэі, абмеркаваць іх з прадстаўнікамі Кабінета, Офіса і Каардынацыйнай Рады, задаць пытанні Святлане Ціханоўскай, папрацаваць у адной групе з Паўлам Латушкам і пазнаёміцца з аднадумцамі.
Вынік – больш за 100 прапаноў з розных краін і ад розных ініцыятыў, якія стануць часткай супольнага плана дзеянняў.
@CabinetBelarus









