Чальцы Кабінета – мадэратары працоўных груп падчас Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету
2025-05-24
Удзельнікі і ўдзельніцы IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету атрымалі магчымасць далучыцца да абмеркавання праблемных пытанняў у фармаце тэматычных панэляў, выказаць свае заўвагі і прапановы.
Загадзя кожны мог выбраць дыскусію-варкшоп паводле сваіх інтарэсаў.
Павел Баркоўскі, выканаўца абавязкаў прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета, каардынуе працу ў групе «Культура, адукацыя і нацыянальная ідэнтычнасць».
Ірына МакЛейн, намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы, мадэруе групу «Аб’яднанне, развіццё дыяспары, узаемная дапамога».
Паралельна праходзіць праца ў групах па тэмах «Легалізацыя, мабільнасць, бяспека» і «Падтрымка палітычных зняволеных, рэпрэсаваных і дабраахвотнікаў».
@CabinetBelarus



