Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Як дыяспара падтрымлівае палітзняволеных і добраахвотнікаў – найважнейшае

2025-05-24

Вольга Зазулінская: «Беларусы, пра якіх мы сёння размаўляем, – гэта не лічбы. Гэта нашы людзі. Яны страцілі свабоду, хтосьці – жыццё. А мы павінны не страціць нашу салідарнасць і пачуццё сацыяльнай адказнасці».

Удзельнікі дыскусіі адзначылі:

⏺ Дапамога павінна ў большым памеры накіроўвацца сем’ям палітзняволеных: дзецям, пажылым сваякам і іншым блізкім.

⏺ Формы падтрымкі пасля вызвалення не абмяжоўваюцца матэрыяльнымі – неабходная псіхалагічная і юрыдычная дапамога.

⏺ Патрэбы сем’яў загінулых добраахвотнікаў не менш вострыя: патрабуецца актыўны ўдзел у іх паўсядзённым жыцці. Неабходныя доўгатэрміновыя механізмы падтрымкі.

⏺ Асаблівая ўвага – пошуку працы, жылля, атрыманню дакументаў, захаванню псіхалагічнай раўнавагі. Траўма зняволення часта мае доўгатэрміновы эфект і патрабуе цярплівасці і даверу.

Вольга Зазулінская: «Салідарнасць – гэта не толькі вялікія праекты і фонды. Гэта калі чалавек піша ліст, прымае сям’ю, перадае рэчы, слухае без асуджэння. Нам трэба трымацца разам – праз дзеянне, праз спакой, праз узаемную чалавечнасць».

@CabinetBelarus

Main carousel image