Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Завяршаецца першы дзень Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету. Праграма ўключала шэраг тэматычных сайд-івэнтаў, дыскусій і сустрэч

2025-05-23

Сярод галоўных падзей прэзентацыя даклада ініцыятывы BELPOL аб удзеле рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны. Сайд-івэнт адкрыла кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская.

Адной са спікерак круглага стала «Што такое культурная дыпламатыя і хто з нас з’яўляецца дыпламатам?» была намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета Ірына МакЛейн. Да дыскусіі з пытаннямі і прапановамі далучыліся прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі і кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч.

Ірына МакЛейн таксама выступіла на нефармальнай сустрэчы з каардынатарамі і прадстаўнікамі Народных амбасадаў.

Таксама ў першы дзень удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі магчымасці прыватнага фінансавання культурніцкага сектара і пашырэнне супрацоўніцтва паміж дыяспарай, маладымі беларусамі і краінамі ЕС.

Асноўная праграма канферэнцыі – 24 мая.

@CabinetBelarus

Main carousel image