«Мы перададзім гэты даклад дыпламатам» – Святлана Ціханоўская адкрыла сайд-івэнт да IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету
2025-05-23
Падчас секцыі, прысвечанай прэзентацыі даклада аб удзеле рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны, кіраўніца Кабінета ва ўступным слове адзначыла, што гэтая праца – яшчэ адзін «доказ таго, што рэжым Лукашэнкі стаў актыўным саўдзельнікам агрэсіі, для якой ён прадастаўляе не толькі тэрыторыю, інфраструктуру, але і ўдзельнічае ў фільтрацыі палонных, інфармацыйнай вайне, рэпрэсіруе тых, хто супраць гэтай вайны».
Даклад прэзентуюць прадстаўнікі арганізацыі BELPOL Мацвей Купрэйчык і Уладзімір Жыгар.
@CabinetBelarus
