21 мая — трагічны дзень для ўсіх вольных беларусаў
2025-05-22
«4000 палітзняволеных – менавіта столькі чалавек атрымалі гэты статус за апошнія пяць гадоў. Гэта жахлівая лічба, але мы з вамі ведаем, што гэта толькі частка тых, хто сапраўды з'яўляецца палітвязнем. Шмат хто не атрымлівае або не хоча атрымліваць гэты статус па зразумелых прычынах: такіх людзей у турмах катуюць, ім вешаюць “жоўтую бірку”, як гэта было ў нацысцкіх канцлагерах, і падвяргаюць катаванням», – адзначыў намеснік кіраўніцы Кабінета, чалец Каардынацыйнай рады Беларусі Павел Латушка падчас адкрыцця выставы «Нічога асабліва новага» ў Музеі Вольнай Беларусі 21 мая, у Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.
«Рэжым прымусіў больш за 600 тысяч беларусаў пакінуць краіну – гэта даныя ААН. Ён стварыў сітуацыю, калі пераслед унутры краіны, катаванні, затрыманні, арышты, забойствы змушаюць людзей выязджаць з Беларусі. Але і за мяжой, у першую чаргу ў еўрапейскіх краінах, рэжым працягвае пераслед: узбуджаюцца крымінальныя справы за ўдзел у такіх сустрэчах, як сённяшняя.
Для нас вельмі важна, каб Лукашэнка быў пакараны за ўсе гэтыя злачынствы – і ён будзе пакараны. Справа ўжо знаходзіцца ў Міжнародным крымінальным судзе.
ЕС – наймацнейшая арганізацыя ў свеце, у ЕС ёсць шмат інструментаў, каб ціснуць на рэжым, каб прымусіць яго спыніць рэпрэсіі, вызваліць усіх палітзняволеных і дэкраміналізаваць грамадска-палітычнае жыццё Беларусі», – адзначыў Павел Латушка.
@CabinetBelarus





