Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Дзень салідарнасці з палітвязнямі – гэта напамін пра наш агульны абавязак – змагацца за вызваленне кожнага і кожнай»

2025-05-21

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская ў інтэрв’ю «Салідарнасці» – пра тое, чаму вызваленне палітзняволеных не ёсць «жэст добрай волі» ўладаў. І што можа зрабіць кожны ў падтрымку вязняў.

Пра смерці Ганны Кандраценкі і Тамары Каравай: «Стан здароўя гэтых жанчын сапраўды пагоршыўся падчас зняволення. Гэта яшчэ раз падкрэслівае, як важна разглядаць вызваленне ўразлівых асобаў не як «жэст добрай волі», а як неадкладную неабходнасць, якая можа выратаваць чалавечае жыццё»

Пра прыкметы гатоўнасці рэжыму вызваляць людзей: «Кожны выпадак вызвалення, асабліва асобаў з інваліднасцю або сур’ёзнымі дыягназамі, мы сустракаем з надзеяй, але і з сумам ад разумення, што многія павінны былі быць на волі яшчэ ўчора»

Пра тое, як можна дапамагчы, знаходзячыся ў Беларусі: «Мы паважаем людзей унутры краіны і разумеем іх страх. Але важна, каб нават ананімная інфармацыя даходзіла да праваабарончых арганізацый – праз блізкіх, праз сяброў, праз тых, хто мае кантакт. Гэта можа стаць ключом да дапамогі: юрыдычнай, медычнай, псіхалагічнай»

@CabinetBelarus

Main carousel image