Пра смерць Валянціна Штэрмера
2025-05-20
– Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета:
«Са смуткам і гневам мы даведаліся пра смерць палітвязня Валянціна Штэрмера, асуджанага на пяць гадоў зняволення за каментарыі супраць вайны і за перакананні, заснаваныя на сумленні.
Ён ужо быў пасля інсульту, калі трапіў у шклоўскую калонію. І нават у такім стане яго змяшчалі ў штрафны ізалятар, прымушалі выходзіць на працу, ігнаравалі боль і слабасць. Гэта не памылка. Гэта – наўмыснае жорсткае абыходжанне з чалавекам, якога хацелі зламаць і ізаляваць.
Мы адкрыта заяўляем: за смерць Валянціна Штэрмера нясуць адказнасць не абставіны, а канкрэтныя людзі і сістэма – суддзі, турэмныя супрацоўнікі, сілавікі, а таксама рэжым, які пераследуе грамадзян за выказванні і перакананні.
Мы выказваем глыбокія спачуванні сям’і і блізкім Валянціна»
@CabinetBelarus
