Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, – пра стварэнне ініцыятывы Freedom Women
2025-05-20
«Мы вітаем з’яўленне ініцыятывы Freedom Women як важны крок да фарміравання супольнасці жанчын, якія перажылі палітычны пераслед і гатовыя дзейнічаць адкрыта.
Аднаўленне пасля зняволення патрабуе не толькі матэрыяльных рэсурсаў, але і прасторы, у якой голас жанчын, якія прайшлі праз рэпрэсіі, улічваецца і ўплывае на рашэнні.
Freedom Women – менавіта такі прыклад. І мы гатовыя да супрацоўніцтва ў тым, што датычыцца рэабілітацыі палітзняволеных жанчын, абароны іх правоў, узмацнення інклюзіўнасці і салідарнасці.
Жадаем камандзе ініцыятывы трываласці і ўпэўненасці. Верым, што вы адыграеце важную ролю ў палітыцы перамен беларускай грамадзянскай супольнасці, у тым ліку перамен сацыяльных».
Freedom Women – гэта ініцыятыва жанчын, якія самі прайшлі праз турмы і палітычны пераслед у Беларусі. Накіраваная на падтрымку пацярпелых жанчын, іх рэабілітацыю і пашырэнне магчымасцей. Асобную ўвагу Freedom Women надае ўмацаванню міжнароднай салідарнасці і вяртанню ў фокус міжнароднай увагі тэмы правоў чалавека ў Беларусі.
@CabinetBelarus
