Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

У акцыях, прысвечаных Дню салідарнасці з палітзняволенымі, узялі ўдзел кіраўніца і прадстаўнікі Кабінета

2025-05-19

Напярэдадні 21 мая – Дня салідарнасці з палітзняволенымі і чацвёртай гадавіны смерці Вітольда Ашурка ў зняволенні – прайшлі мепрапрыемствы ў Вільні, Варшаве і іншых гарадах замежжа.

Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская далучылася да акцыі салідарнасці ў Вільні, падчас якой выступіла з прамовай:

«Вітольд Ашурак верыў, што перамены хутка настануць – давайце і мы будзем у гэта верыць і змагацца далей. Я хачу звярнуцца да беларусаў у Беларусі. Дарагія, я ведаю, што вам цяжка, але цяпер не час для роспачы. Я ведаю, што вы не верыце прапагандзе, не верыце рэжыму і па-ранейшаму чакаеце пераменаў. І перамены абавязкова прыйдуць. Мы робім для іх і для вызвалення нашых палітвязняў усё магчымае».

У акцыі ў Вільні ўзяла ўдзел і прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская.

Намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па транзіце ўлады Кабінета Павел Латушка выступіў падчас акцыі ў Варшаве «Шлях да волі праз кайданы». Падчас выступлення ён адзначыў:

«Нас аб’яднала вельмі важная справа, вельмі важная мэта – вызваленне палітзняволеных. 1300 лёсаў, 1300 герояў беларускага народу. Мне важна, што сёння, нягледзячы на тое, што ў нас ёсць розныя ацэнкі таго, што адбываецца ў нашых дэмакратычных сілах, мы ўсё ж такі разам сабраліся тут. У нас сёння ёсць аргумент, якім можна скарыстацца – санкцыі. Менавіта дзеля гэтага мы і працавалі, каб сёння сказаць: ёсць моцныя санкцыі – калі іх не хапае, давайце дададзім.І рэжым павінен вызваліць не 42 асобы, як у мінулы раз, а вызваліць тысячу, вызваліць усіх палітзняволеных.Бо ён вызваляе толькі таму, што хоча, каб санкцыі былі зняты. Тут павінны быць логіка, паслядоўнасць і сіла».

Да акцыі ў Варшаве далучыўся таксама спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан.

@CabinetBelarus

Main carousel image