Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Зазулінская – да Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй, біфобіяй і трансфобіяй

2025-05-17

«ЛГБТК+ людзі ў Беларусі – адна з найбольш уразлівых груп. Яны сутыкаюцца з дыскрымінацыяй, сацыяльнай ізаляцыяй, пагрозамі і гвалтам. Іх правы не абаронены, а палітыка дзяржавы фактычна заахвочвае гамафобію.

Мы выступаем за тое, каб сацыяльная палітыка Новай Беларусі была інклюзіўнай: з гарантыямі недыскрымінацыі па прыкмеце сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці. Гэта патрабуе:

– забароны дыскрымінацыі ў працоўных, адукацыйных, медыцынскіх і сацыяльных установах,
– прызнання ўразлівасці ЛГБТ+ людзей у сітуацыях гвалту, міграцыі і зняволення,
– публічнай палітычнай прысутнасці ЛГБТ+ тэм у праграмных дакументах і рэформах,
– абароны ЛГБТ+ актывістаў і валанцёраў, якія падвяргаюцца пераследу.

Гэта не пра “асаблівыя правы”. Гэта пра базавую роўнасць, бяспеку і годнасць.

Роўнасць павінна быць часткай палітыкі, а не маральнай пазіцыі. Мы працуем, каб гэта замацаваць у дакументах сацыяльнай рэформы і каб інклюзія стала не лозунгам, а стандартам»

@CabinetBelarus

Main carousel image