Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Важна падтрымаць Украіну ў гэты складаны перыяд барацьбы за свабоду, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць»

2025-05-17

– Падкрэсліў у ходзе размоў з кіраўнікамі дыпмісій замежных дзяржаў, акрэдытаваных у Польшчы, намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка 16 мая падчас адкрыцця ў амбасадзе Латвіі ў Польшчы выставы, прысвечанай 81-ай гадавіне дэпартацыі крымскіх татар.

У межах мерапрыемства адбылося адкрыццё выставы рэпрадукцый работ крымскататарскага мастака Рустэма Эмінава «Не забывай», якія адлюстроўваюць перажыванні дэпартаваных, а таксама абмеркаванне сітуацыі з пераследам крымскіх татар у цяперашні час на акупаванных Расіяй тэрыторыях Украіны.

Павел Латушка ўдзельнічаў у мерапрыемстве па запрашэнні амбасадара Латвіі ў Польшчы Юрыса Пойканса. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел амбасадары Украіны, Чэхіі, Партугаліі, Літвы і іншых краін, а таксама прадстаўнікі ўкраінскіх і польскіх грамадскіх арганізацый.

Дэпартацыя крымскіх татар – гвалтоўнае высяленне крымскіх татар з Крыма, якое распачалося 18 мая 1944 года і было ініцыянавана савецкімі ўладамі. Дэпартацыя прывяла да велізарных чалавечых страт і стала адной з трагічных старонак гісторыі крымскататарскага народа.

@CabinetBelarus

Main carousel image