Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Астапенка: «Міжнародныя фарматы даюць не толькі бачнасць, але і адкрываюць каналы рэальнай падтрымкі»

2025-05-16

Прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Кабінета Уладзімір Астапенка пракаментаваў удзел кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці (EПС) у Тыране:

«Саміт EПC, што праходзіць сёння ў Тыране, – найбуйнейшая палітычная пляцоўка нашага кантыненту, на якой выпрацоўваюцца прынцыповыя падыходы да пытанняў бяспекі, эканамічнай устойлівасці і ўзмацнення ролі Еўропы ў свеце. У ім удзельнічаюць кіраўнікі 47 еўрапейскіх краін, у тым ліку прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэм’еры Кір Стармер (Вялікабрытанія), Джорджа Мелоні (Італія), Педра Санчас (Іспанія), прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, кіраўніцтва ЕС – Раберта Метсола, Антоніа Кошта, Урсула фон дэр Ляен, Кая Калас – і іншыя ўплывовыя лідары.

Вельмі важна адзначыць, што ў такім прэстыжным міжнародным коле Святлана Ціханоўская мае магчымасць прадстаўляць беларускі парадак дня – з асобнымі акцэнтамі на вызваленне палітзняволеных, падтрымку грамадзянскай супольнасці і вяртанне Беларусі ў еўрапейскую сям’ю. І гэта яскравае сведчанне таго, што Беларусь застаецца часткай еўрапейскай візіі будучыні.

Актыўны ўдзел у розных міжнародных фарматах дае не толькі бачнасць, але і адкрывае каналы рэальнай падтрымкі. Нядаўнімі вынікамі візітаў Святланы Ціханоўскай у Латвія і Люксембург сталі ўнёскі гэтых краін у Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі рэпрэсаваным. Гэта канкрэтны прыклад таго, як міжнародная салідарнасць пераўтвараецца ў практычныя крокі.

Мы ўдзячныя партнёрам за сталую падтрымку і перакананыя, што ўвага да дэмакратычных памкненняў беларускага народа будзе і надалей замацоўвацца праз канкрэтныя палітычныя і праграмныя рашэнні»

@CabinetBelarus

Main carousel image