Сёння беларуская лідарка бярэ ўдзел у шостым саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці (EPC) у Тыране
2025-05-16
Гэта адна з найважнейшых палітычных пляцовак Еўропы, дзе лідарам 47 краінаў і кіраўнікам найбуйнейшых міжнародных арганізацыяў даводзіцца шукаць агульныя адказы на сучасныя выклікі — ад дэмакратычнай бяспекі да геапалітычнай устойлівасці.
Адным з першых на івэнце Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Размова, зразумела, ішла пра тое, як спыніць вайну і як далей будаваць адносіны ў новых сусветных рэаліях.
Святлана Ціханоўская:«Цяпер вельмі важна быць разам з Украінай і падтрымліваць украінскі народ. Спыненне расійскай агрэсіі — нашая агульная мэта. Мы працуем над тым, каб Беларусь і Украіна былі вольнымі — без акупантаў, без дыктатараў, у еўрапейскай сям’і».
