21 мая – Дзень салідарнасці з палітзняволенымі і чацвёртая гадавіна смерці Вітольда Ашурка ў зняволенні
2025-05-15
Аб’яднаны Пераходны Кабінет заклікае беларусаў і беларусак замежжа далучыцца да акцый салідарнасці:
⏺ Варшава, 18 мая:
Акцыя «Шлях да волі праз кайданы»,
14:00 – пачатак, месца правядзення – помнік Мікалаю Каперніку.
⏺ Вільня, 18 мая:
Забег «Бяжым за тых, хто ня можа»,
11:00 – збор удзельнікаў,
11:30 – старт,
12:00 – фініш і мітынг Салідарнасці на Катэдральнай плошчы.
⏺ Вільня, 21 мая:
«Вахта святла» каля пасольства рэжыму, (Mindaugo g. 13)
19:00
Больш мерапрыемстваў – тут.
Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета:«Сёння ў зняволенні знаходзяцца сотні людзей, у тым ліку цяжка хворыя, пажылыя, бацькі непаўналетніх, людзі з інваліднасцю… Стан многіх – крытычны. Некаторыя былі вызвалены з цяжкімі дыягназамі, як, напрыклад, Ганна Кандраценка, якая памерла ўжо на волі… Мы памятаем тых, хто загінуў у зняволенні: Вітольда Ашурка, Алеся Пушкіна, Ігара Ледніка, Мікалая Клімовіча і іншых… І 21 мая, і ў любы іншы дзень мы павінны быць актыўнымі ў сваёй дапамозе і праяўленымі ў сваёй салідарнасці. Запрашаю далучыцца да акцый: запальвайце свечкі, пішыце лісты, рабіце публічныя заявы, прыходзьце на мітынгі. Мы не маем права маўчаць».
@CabinetBelarus
