Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Святлана Ціханоўская віншуе Арцёма Брухана з перамогай на выбарах спікера Каардынацыйнай рады

2025-05-15

«Шчыра віншую Арцёма Брухана з перамогай! У гэты складаны і адказны час для Каардынацыйнай рады і ўсіх дэмакратычных сіл Беларусі – дзякуй, што ўзялі на сябе гэтую адказнасць. Нам патрэбнае лідарства, якое здольнае аб’ядноўваць і ўмацоўваць давер», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

«З нецярплівасцю чакаю нашага супрацоўніцтва. Вітаю Ваш крок па стварэнні другой пасады віцэ-спікера – гэта моцны сігнал адзінства і адкрытасці.

Жадаю Вам плёну ў пераадоленні ўсіх выпрабаванняў і складанасцей і зычу, каб Каардынацыйная рада стала эфектыўнай і карыснай для ўсіх, хто змагаецца за свабоду Беларусі.

Жыве Беларусь!»

@CabinetBelarus

Main carousel image