У сувязі з абраннем на пасаду спікера Каардынацыйнай рады Арцём Брухан падаў у адстаўку з пасады намесніка прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета
2025-05-15
Адстаўка прынята Паўлам Латушкам, намеснікам кіраўніцы, прадстаўніком па транзіце ўлады Кабінета.
Арцём Брухан распрацаваў Канцэпцыю транзітнага перыяду, падыходы да «круглага стала» ў транзітны перыяд змены ўлады ў Беларусі, рыхтаваў прапановы да стратэгіі дзеянняў Кабінета, займаўся лабіяваннем адказнасці прадстаўнікоў рэжыму за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей у Беларусь, ажыццяўляў па гэтым пытанні кантакты з украінскім бокам, рыхтаваў пазіцыю і праекты заяў Кабінета па ўнутранай сітуацыі ў Беларусі, адказваў за падрыхтоўку Пратакола ўзаемадзеяння дэмакратычных сіл, прадстаўляў Кабінет у аргкамітэтах па правядзенні мерапрыемстваў дэмсіл – канферэнцый «Новая Беларусь», кангрэсу дыяспар, арганізацыі выбараў у Каардынацыйную раду.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет удзячны Арцёму Брухану за ўжо зроблены ўклад у працу дэмакратычных сіл і жадае новых поспехаў і дасягненняў на пасадзе спікера Каардынацыйнай рады.
@CabinetBelarus
