Заява ў сувязі з ініцыятывай Літвы
2025-05-14
Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі вітае ініцыятыву Урада Літоўскай Рэспублікі па ўнясенні ў заканадаўства нормы, якая дазваляе ўводзіць нацыянальныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.
Мы адзначаем прынцыповую пазіцыю Літвы аб неабходнасці жорсткага ціску на злачынны рэжым у Беларусі з мэтай прымусіць яго да спынення сістэматычных парушэнняў міжнароднага права.
Мы таксама высока цэнім лідарства Літвы ў пытанні міжнародна-прававога пераследу рэжыму Лукашэнкі за ўчыненне злачынстваў супраць беларускага народа.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі выказвае ўдзячнасць кіраўніцтву Літвы за дадзеныя ініцыятывы і гатовы прадаставіць усебаковую падтрымку – ад кансультацый па беларускім кантэксце да падрыхтоўкі рашэнняў, накіраваных на ўдасканаленне механізму санкцыйнага і прававога ціску на рэжым.
Мы заклікаем іншыя дзяржавы ЕС падтрымаць ініцыятыву Літвы з мэтай павышэння эфектыўнасці абмежавальных мер, якія прымаюцца як на рэгіянальным, так і на нацыянальным узроўнях.
Скаардынаваныя дзеянні міжнароднай дэмакратычнай супольнасці ўмацуюць эфектыўнасць ціску і абмяжуюць магчымасці рэжыму Лукашэнкі абыходзіць санкцыі.
14 мая 2025 года
@CabinetBelarus
