Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Беларуская навука дэградуе, кадры губляюцца, а моладзь з’язджае»

2025-05-14

– Афіцыйную статыстыку Белстата і Еўрастата каментуе в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі:

«Беларусь мае каля 17,5 тыс. даследчыкаў – гэта 0,192% насельніцтва. Для параўнання: у ЕС гэты паказчык у сярэднім удвая вышэйшы, у Германіі – утрая. Пры гэтым толькі 1/5 беларускіх даследчыкаў мае ступень.

Мізэрныя інвестыцыі ў сферу даследаванняў і развіцця, штучнае абмежаванне акадэмічнай свабоды робяць Беларусь краінай без будучыні. Калі параўнаць сітуацыю нават з Кітаем, дзе паказчыкі суадносныя, варта памятаць: кітайцы арыентуюцца на перадавыя еўрапейскія і амерыканскія тэхналогіі, а беларусам навязваюць другасныя расійскія і кітайскія распрацоўкі.

Беларуская навука дэградуе, кадры губляюцца, а моладзь з’язджае. Без істотных рэформ, у тым ліку вяртання акадэмічнай свабоды, мы не зможам выбрацца з хваста… Але нават у гэтых умовах беларускія даследчыкі працягваюць працаваць і захоўваць навуковы патэнцыял – і гэта наш рэсурс для адраджэння».

@CabinetBelarus

Main carousel image