Для Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі рэпрэсаваным выдзелена 280 тысяч еўра
2025-05-13
9 і 13 мая пра новыя ўнёскі ў фонд агульнай сумай 280 тысяч еўра паведамілі Латвія і Люксембург. Пра гэта стала вядома падчас працоўных візітаў кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святланы Ціханоўскай у гэтыя краіны.
⏺ Латвія выдзяляе 30 тысяч еўра
Падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Рыгу Міністэрства замежных спраў Латвіі абвясціла пра далучэнне да Міжнароднага гуманітарнага фонду і выдзяленне 30 тысяч еўра. Гэтыя сродкі будуць накіраваныя на рэабілітацыю, лячэнне былых палітвязняў, дапамогу ім і іх сем’ям і іншым пацярпелым ад рэпрэсій.
⏺ Люксембург выдзяляе 250 тысяч еўра
Падчас сустрэчы ў Люксембургу з віцэ-прэм’ерам і міністрам замежных спраў Ксавье Бэтэлем кіраўніца Кабінета абмеркавала падтрымку беларускага народа, еўрапейскую інтэграцыю Беларусі і адказнасць рэжыму Лукашэнкі за міжнародныя злачынствы. Міністр праінфармаваў пра рашэнне Люксембургу далучыцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду і выдзяленне 250 тысяч еўра на медыцынскую і псіхалагічную дапамогу рэпрэсаваным. Гэта першы ўнёсак Люксембурга і важны жэст салідарнасці.
@CabinetBelarus

