Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Мы бярэм на сябе за гэта адказнасць і абавязацельствы замест дзяржаўных інстытуцый»

2025-05-13

16–17 чэрвеня ў Стакгольме адбудзецца палітычны форум Women Empowerment and Democracy for Belarus, прысвечаны ролі жанчын у палітыцы і пытанням гендарнай роўнасці ў дэмакратычнай Беларусі.

Юлія Міцкевіч, першая намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета:
«Гэта першы падобны беларускі жаночы палітычны форум, і гэта вынік працы Фемгрупы цягам амаль пяці гадоў і нашай каманды па гендарнай роўнасці Кабінета, якая далучылася пасля стварэння летась. Форум важны сам па сабе як знак таго, што гендарныя пытанні і палітычнае прадстаўніцтва і лідарства жанчын сёння прыярытэтныя і ў дзейнасці дэмсіл. І адлюстроўваюць такім чынам запыты і патрэбы сацыяльна ўразлівых груп. Мы бярэм на сябе за гэта адказнасць і абавязацельствы замест дзяржаўных інстытуцый».

На форуме будуць прадстаўлены для абмеркавання тры дакументы:
- законапраект аб гендарнай роўнасці,
- канцэпцыя рэформ у гендарнай палітыцы,
- стратэгія гендарнай рэформы.

Форум таксама стане пляцоўкай для запуску лідарскай праграмы для беларусак, якая адбудзецца ў верасні ў Швецыі і ў лістападзе ў Бельгіі. Да ўдзелу будуць адабраныя палітычныя і грамадзянскія актывісткі.

Форум ініцыяваны камандай па гендарнай роўнасці і ўразлівых групах Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і будзе арганізаваны Міністэрствам замежных спраў Швецыі, International IDEA і Офісам Святланы Ціханоўскай пры падтрымцы Шведскага агенцтва па развіцці і супрацоўніцтве (SIDA). У праграме – панэльныя дыскусіі з удзелам беларускіх і міжнародных экспертак, палітыкаў і грамадзянскіх актывістак.

@CabinetBelarus

Main carousel image