Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Пра смерць Ганны Кандраценкі

2025-05-13

– Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета:

«Былая палітзняволеная Ганна Кандраценка не дажыла некалькі месяцаў да свайго 40-годдзя. Яна памерла 5 лютага. Яшчэ ў калоніі ў яе дыягнаставалі анкалогію. І нават тады Ганну не вызвалілі датэрмінова.

За кратамі яна апынулася ў 2022. Прычынай сталі каментарыі ў тэлеграм-каналах. Тры артыкулы. Тры гады калоніі. Штраф. І пасля – новая крымінальная справа ўжо падчас адбыцця тэрміну. Новы суд. Новы прысуд.

У калоніі здароўе пагаршалася з кожным днём – праца з сінтэпонам, цяжкія ўмовы, псарыяз, боль, адсутнасць перадач…

Пазней – рак. Тэрапія. Але не воля – чарговы раз кінулі ў СІЗА. І толькі 20 чэрвеня 2024 года яна выйшла. Ужо моцна хворая. Без сіл. Ганна пражыла на волі ўсяго некалькі месяцаў.

Пайшла з жыцця маладая жанчына – і ўжо гэта балюча. Балюча, што гэта адбылося праз несправядлівасць і цяжкую хваробу. Праз малую падтрымку, выпрабаванні, што не скончыліся і пасля тэрміну.

Калі вы ведаеце былых палітзняволеных, якім патрабуецца дапамога, звяжыцеся з намі. Мы будзем імкнуцца падтрымаць іх усімі магчымымі спосабамі.

Вызваленне палітвязняў не можа чакаць. Як і не можа чакаць іх рэабілітацыя пасля вызвалення. Час у няволі – час без лячэння і клопату. А іншы раз – і без шанцу»

@CabinetBelarus

Main carousel image