Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Механізмы АБСЕ для рэагавання на злачынствы рэжыму Лукашэнкі

2025-05-12

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка сустрэўся з намеснікамі кіраўнікоў пастаянных дэлегацый Літвы і Швецыі ў АБСЕ. Абмеркавалі выкарыстанне механізмаў АБСЕ для абароны і аднаўлення правоў ахвяр міжнародных злачынстваў, якія здзяйсняюць прадстаўнікі рэжыму.

Павел Латушка:

⏺ перадаў партнёрам даклад НАУ «Сістэмная падрыхтоўка рэжыму Лукашэнкі да магчымага ўступлення ў вайну на баку Расіі і рэкамендацыі па прадухіленні гэтага сцэнара». Даклад таксама будзе накіраваны краінам-партнёрам дэмсіл Беларусі;

⏺ праінфармаваў аб выкраданні спецслужбамі рэжыму прадстаўнікоў дэмсіл Беларусі, а таксама аб сітуацыі, звязанай са знікненнем спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай і яе непаўналетніх дзяцей;

⏺ распавёў пра сітуацыю, звязаную са здзяйсненнем злачынстваў экстэрытарыяльнага характару ў дачыненні да беларусаў, якія пражываюць у краінах АБСЕ, паведаміў аб планах рэжыму прызнаць Аб’яднаны Пераходны Кабінет «тэрарыстычнай арганізацыяй», а таксама падкрэсліў важнасць маніторынгу гэтай сітуацыі, абагульнення дадзенай інфармацыі і выкарыстання механізмаў АБСЕ для рэагавання;

⏺ абмеркаваў пытанне прасоўвання адказнасці Лукашэнкі і яго хаўруснікаў за незаконны вываз украінскіх дзяцей у Беларусь і іх індактрынацыю. Дамовіліся аб перадачы дадатковай інфармацыі па гэтым пытанні групе сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ.

@CabinetBelarus

Main carousel image