Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

РАДА і Еўрапейскі моладзевы форум прадставілі ААН даклад пра пераслед беларускай моладзі

2025-05-08

– Пра гэта паведамляе прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета Маргарыта Ворыхава:

«Беларуская нацыянальная моладзевая рада “РАДА” і Еўрапейскі моладзевы форум падалі ў ААН дакумент у межах Універсальнага перыядычнага агляду – гэта афіцыйная працэдура, падчас якой дзяржавы і грамадзянская супольнасць прадстаўляюць інфармацыю пра сітуацыю з правамі чалавека.

Гэта не палітычны жэст, а канкрэтны інструмент: цяпер у міжнародных структур ёсць зафіксаваныя факты пра сістэмны пераслед моладзі ў Беларусі.

У дакладзе апісана тое, што многія з нас ведаюць з уласнага досведу: студэнтаў выганяюць, арыштоўваюць, вымушаюць з’язджаць; арганізацыі абвяшчаюць “экстрэмісцкімі”; за ўдзел у моладзевых ініцыятывах катуюць і саджаюць. Адукацыя пераўтвараецца ў інструмент кантролю.

Гэта не асобныя парушэнні – гэта сістэма, скіраваная на знішчэнне незалежнай і актыўнай моладзі. Але яна не спрацавала. Моладзь працягвае дзейнічаць, арганізоўвацца і будаваць будучыню – у Беларусі і ў выгнанні.

Я ўдзячная “РАДА” і Еўрапейскаму моладзеваму форуму за дакладную працу. Цяпер, калі міжнародная супольнасць мае перад сабой гэтыя факты, мы чакаем дзеянняў: падтрымкі тых, хто працуе дзеля зменаў, і адказнасці для тых, хто здзяйсняе злачынствы супраць моладзі»

@CabinetBelarus

Main carousel image