Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Зазулінская пра памілаванне 42 палітвязняў: сённяшняя навіна — не кропка, а напамін

2025-05-07

Каментарый прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Вольгі Зазулінскай

«Калі бачым навіну пра памілаванне 42 палітвязняў, першая рэакцыя — гэта палёгка. За кожнай з гэтых лічбаў — мама, якая вернецца да дзяцей, чалавек, які зможа прайсці лячэнне, бацька, які зноў убачыць сям’ю. Гэта радасць, што перамешваецца са слязамі.

Але разам з тым — адчуванне вострай несправядлівасці. Бо ў турмах застаюцца іншыя. У тых жа ўмовах, з тымі ж гісторыямі: хваробы, дзеці, старыя бацькі, зламаная жыццёвая дарога. І не таму, што яны зрабілі нешта дрэннае, а таму што выказвалі свае перакананні, не маўчалі.

Таму сённяшняя навіна — гэта не кропка. Гэта толькі напамін, што мы мусім ісці далей, працягваць працаваць, падтрымліваць, змагацца за кожнага чалавека, які дагэтуль не на волі. Бо свабода — гэта не падарунак, гэта права. Для ўсіх».

Паводле інфармацыі дзяржСМІ, Лукашэнка памілаваў 42 чалавекі, асуджаныя па палітычна матываваных крымінальных справах. Сярод памілаваных 18 жанчын і 24 мужчыны. З іх 13 маюць хранічныя захворванні, адзін з'яўляецца інвалідам. У 24 асуджаных ёсць непаўналетнія дзеці, двое — шматдзетныя. Сцвярджаецца, што усе памілаваны пасля адпаведнага хадайніцтва.

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo або @Dahary_nahami

@CabinetBelarus

Main carousel image