Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Беларуская мова – гэта не мова агрэсіі. Яна сама знаходзіцца пад пагрозай»

2025-05-07

В.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі вітае рашэнне НАН Украіны адмяніць – у адказ на яго зварот – абмежаванне на выкарыстанне беларускай мовы падчас міжнароднай мовазнаўчай канферэнцыі ў Кіеве:

«Падтрымка беларускай мовы насуперак палітыцы русіфікацыі важная не толькі ўнутры краіны. Нельга, каб беларускія даследчыкі і дзеячы культуры сутыкаліся з моўнай дыскрымінацыяй і за мяжой, несучы адказнасць за дзеянні дыктатараў.

Мы асуджаем расійскую агрэсію супраць Украіны і саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў ёй. Але нашая мова – гэта не мова агрэсіі. Яна сама знаходзіцца пад пагрозай. І яе выкарыстанне – само па сабе супрацьдзеянне “рускаму свету”.

Мы ўдзячныя прэзідыўму НАН Украіны за рашэнне зняць абмежаванні. Незалежныя беларускія навукоўцы змогуць удзельнічаць у канферэнцыі, карыстаючыся сваёй роднай мовай. З разуменнем ставімся да абмежаванняў, што датычаць супрацоўніцтва з афіляванымі з рэжымам установамі.

Спадзяюся, гэты прэцэдэнт замацуе разуменне, што беларуская мова – мова народу, а не дыктатуры. І яна не будзе дыскрымінаваная і на іншых мерапрыемствах ва Украіне.

Мы чакаем адказу і ад міністра асветы Украіны наконт магчымасці на заканадаўчым узроўні выразна адрозніваць рэгуляванне выкарыстання беларускай мовы як мовы беларускага народа, мовы беларускай меншасці ва Украіне і супрацоўніцтва з установамі, афіляванымі з рэжымам».

@CabinetBelarus

Main carousel image