Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Апублікаваная папярэдняя праграма IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету

2025-05-06

23–25 мая ў Варшаве адбудзецца IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету – галоўная штогадовая сустрэча дыяспары, прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацыяў і ініцыятываў за межамі Беларусі.

Канферэнцыя стане магчымасцю сабрацца афлайн, абмеркаваць ключавыя выклікі і супольна распрацаваць стратэгіі дзеяння. Асноўны дзень 24 мая, а 23 і 25 мая запланаваныя сайд-івэнты, праграма якіх удакладняецца.

У цэнтры праграмы пяць тэматычных блокаў:

1️⃣ Легалізацыя, мабільнасць, бяспека беларусаў за мяжой.
2️⃣ Культура, адукацыя і нацыянальная ідэнтычнасць у эміграцыі.
3️⃣ Падтрымка палітычных зняволеных і рэпрэсаваных.
4️⃣ Аб’яднанне, развіццё дыяспары, узаемная дапамога.
5️⃣ Фандрайзінг як інструмент устойлівасці і самарэалізацыі.

Канферэнцыя пачнецца з уступнага слова кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай. Удзельнікаў чакаюць дыскусіі, групавая праца, прэзентацыя пазітыўных прыкладаў дыяспаральных суполак, а таксама сесія бліц-пытанняў палітыкам.

Больш падрабязна з праграмай можна азнаёміцца на афіцыйным сайце дэмакратычнай лідаркі.

@CabinetBelarus

Main carousel image