Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Калісьці гэта было свята перамогі над злом. Цяпер яго ўсё часцей выкарыстоўваюць, каб гэтае зло апраўдаць»

2025-05-06

Да 80-й гадавіны перамогі над нацысцкай Германіяй Беларускі інстытут публічнай гісторыі правёў дыскусію пра лёс і трансфармацыі Дня Перамогі ва ўмовах палітычнага выкарыстання памяці пра вайну. Мадэратарам дыскусіі выступіў філосаф, сябра Рады БІПГ і в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Баркоўскі.

У размове ўзялі ўдзел Аляксей Ластоўскі (Вільня), Ірына Кашталян (Веймар), Уладзімір Лобач (Варшава) і Павел Церашковіч (Вільня). Гісторыкі разважалі над тым, як змянялася функцыя свята і яго месца ў дзяржаўных наратывах, чаму ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе дэмантаж савецкіх помнікаў становіцца масавай з’явай, і ці ёсць для Беларусі альтэрнатыва маніпулятыўнай канцэпцыі «генацыду беларускага народа».

Падсумоўваючы дыскусію, Павел Баркоўскі адзначыў:

«Сёння памяць пра Другую сусветную вайну перастае быць падмуркам агульнага маральнага парадку і становіцца інструментам распальвання варожасці. Калісьці гэта было свята перамогі над злом. Цяпер яго ўсё часцей выкарыстоўваюць, каб гэтае зло апраўдаць. Расія і ўрад Лукашэнкі выкарысталі сімволіку перамогі, каб апраўдаць агрэсію супраць Украіны і задушэнне грамадзянскай супольнасці. Дзень Перамогі страчвае першасны сэнс – ён ператвараецца ў сродак для новай ідэалагічнай вайны. Менавіта таму так важна пераасэнсоўваць гэтыя тэмы ў адкрытай і крытычнай размове, каб вярнуць памяці яе чалавечае вымярэнне».

@CabinetBelarus

Main carousel image