Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Дзень Канстытуцыі 3 мая – агульная еўрапейская спадчына беларусаў і палякаў

2025-05-03

«Беларусы і палякі на працягу стагоддзяў будавалі агульную еўрапейскую гісторыю. Канстытуцыя 3 мая 1791 года стала не толькі сімвалам перадавых ідэй свайго часу, але і сведчаннем таго, што нашы народы спрадвеку абіралі шлях права, а не тыраніі. І сёння беларусы працягваюць змагацца за тое, каб жыць у вольнай, дэмакратычнай Беларусі, каб вярнуць нашу Радзіму ў еўрапейскую сям’ю, дзе паважаецца закон і годнасць чалавека», адзначыў Павел Латушка падчас урачыстых мерапрыемстваў з нагоды Дня Канстытуцыі 3 мая.

3 мая 2025 года Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, па запрашэнні прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды прыняў удзел у дзяржаўных урачыстасцях з нагоды Дня Канстытуцыі 3 мая. У рамках мерапрыемстваў Павел Латушка прысутнічаў на афіцыйнай цырымоніі з удзелам прэзідэнта, прэм’ер-міністра, кіраўнікоў парламента, членаў Урада Польшчы на Замкавай плошчы ў Варшаве, а таксама на афіцыйным прыёме з удзелам кіраўнікоў замежных дыпмісій у прэзідэнцкім палацы.

Дзень Канстытуцыі 3 мая адзначаецца з нагоды прыняцця ў 1791 годзе першай у Еўропе Канстытуцыі сучаснага тыпу ў Рэчы Паспалітай дзяржаве, якая аб'ядноўвала землі Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Тым самым Канстытуцыя 3 мая зяўляецца гістарычнай спадчынай як для польскага, так і для беларускага народаў.

Удзел прадстаўніка дэмакратычных сіл і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў дзяржаўных мерапрыемствах з’яўляецца выказваннем важнасці стратэгічнага партнёрства з Польшчай, салідарнасці з дэмакратычнай Польшчай і прыхільнасці беларускіх дэмакратычных сіл ідэалам пабудовы свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі.

@CabinetBelarus

Main carousel image