«Моладзевыя ініцыятывы, якія спрабуюць удзельнічаць у мясцовым жыцці, трапляюць пад ціск»
2025-05-02
– Маргарыта Ворыхава, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета, выступіла на мерапрыемстве «Лідары зменаў: прасоўванне дэмакратыі і правоў чалавека на мясцовым узроўні», арганізаваным Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы ў Палацы Еўропы ў Страсбургу, і прадставіла канцэпцыю Закона аб моладзі, якая прадугледжвае механізмы ўплыву на лакальным узроўні:
«Я падзялілася назіраннямі пра тое, як у Беларусі арганізавана мясцовае кіраванне – і чаму моладзі практычна немагчыма паўнавартасна ўдзельнічаць у гэтых працэсах.
У Беларусі ўсе кіраўнікі абласнога і раённага ўзроўню па факце прызначаюцца, а не абіраюцца. У мясцовых улад амаль няма самастойнасці, а механізмаў уплыву з боку грамадзян фактычна не існуе. Гэта цалкам цэнтралізаваная сістэма. Мясцовыя улады амаль не могуць самастойна рэагаваць на патрэбы супольнасцей.
Моладзевыя ініцыятывы, якія спрабуюць удзельнічаць у мясцовым жыцці або лабіраваць змены, трапляюць пад ціск. Прыклад – Задзіночанне беларускіх студэнтаў, якое выступала за правы студэнтаў і было знішчана як структура.
Наша канцэпцыя Закона аб моладзі акрэслівае структуру, якая гарантуе актыўны ўдзел моладзі ў фарміраванні палітык і ўплывае на іх супольнасці. Яна накіравана на стварэнне ўключальнай, празрыстай сістэмы кіравання, якая прынясе карысць як моладзі, так і грамадству ў цэлым»
📌 З тэкстам канцэпцыі можна азнаёміцца тут
@CabinetBelarus
