Як на асабістым прыкладзе Ціханоўская вучыць дзяцей салідарнасці і эмпатыі?
2025-05-02
Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета абвясціла збор гуманітарнай дапамогі для ўкраінскіх дзяцей-сіротаў і пажылых людзей з інваліднасцю.
Беларуская лідарка ў відэа падзялілася асабістай гісторыяй таго, як гуманітарная дапамога зацікавіла дачку і прывяла да шчырай размовы пра салідарнасць і эмпатыю:«Калі вы з дзецьмі пойдзеце і купіце неабходныя рэчы, а потым растлумачыце ім, чаму гэта важна, вы вучыце іх эмпатыі. Яны будуць разумець, чаму мама ці тата гэта робяць, што ёсць людзі, якія апынуліся ў цяжкім становішчы і ім патрэбна дапамога. І хто, калі не мы, можа дапамагчы? Таму ў мяне была з дачкой такая доўгая гутарка: пра нашых палітвязняў, пра вайну ва Украіне, што гэта такое, калі бамбяць мірных людзей, што людзі застаюцца без жытла, у дзетак няма ніякай дапамогі. І калі дзеці лепш разумеюць гэты свет, яны на прыкладзе сваіх бацькоў вучацца таму, што трэба дапамагаць адно аднаму ў цяжкіх сітуацыях».
Калі кожны з нас робіць маленькі ўклад, мы ўсе разам змяняем свет. Вы можаце далучыцца да збораў нашых партнёраў, калі гэта для вас бяспечна:
⏺ «Краіна для жыцця»: Стаць сябрам сям’і палітвязня.
⏺ «Краіна для жыцця»: Сталая дапамога палітзняволеным.
⏺ Dissident BY: Штомесячны збор на перадачы.
⏺ «Вольныя паштоўкі»: падарунак за данат на перадачы палітвязням.
⏺ BySol: Падтрымка беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне
⏺ BySol: Агульны збор на важныя ініцыятывы фонду
⏺ BySol: Тэхніка для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне«Хачу яшчэ раз падзякаваць кожнаму, хто, нягледзячы на цяжкасці, нягледзячы на, магчыма, і сваё цяжкае становішча, працягвае дапамагаць іншым людзям. Паверце, нават маленькі крок, маленькая дапамога вартыя многага, і людзі, якія маюць патрэбу, гэта вельмі моцна цэняць. Дзякуй вам»,
– Святлана Ціханоўская.
