Аб’яднаны Пераходны Кабінет прыняў рашэнне ўзнагародзіць шэраг выбітных асоб медалём «За плённую працу на карысць Беларусі»
2025-05-01
Адпаведную пастанову 29 красавіка 2025 года падпісала кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская
Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджваюцца:
▪️Алеся Кіпель – беларуска-амерыканская грамадская дзяячка, юрыстка – за шчырую адданасць беларускай справе, прамоцыю ідэй вольнай і незалежнай Беларусі ў ЗША;
▪️Алеся Сёмуха-Грынберг – беларуская грамадская дзяячка, спонсарка шматлікіх гуманітарных і культурніцкіх беларускіх праектаў – за крэатыўную дзейнасць па захаванні і прамоцыі беларускай мовы і літаратуры ў ЗША і ў Беларусі;
▪️Ала Орса-Рамана – грамадская і культурная дзяячка беларускай дыяспары ў ЗША, амерыканская вучоная-хімік – за шматгадовую прадуктыўную дзейнасць па захаванні беларускай мовы і культуры ў замежжы і падтрымку беларускага нацыянальнага адраджэння;
▪️Ірына Красоўская – грамадская дзяячка, праваабаронца – за шматгадовую праваабарончую дзейнасць і асабісты ўнёсак у ліквідацыю знікненняў людзей у Беларусі і ва ўсім свеце.
Выканаўцу абавязкаў прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Паўлу Баркоўскаму даручана арганізаваць ўрачыстую цырымонію уручэння ўзнагарод.
@CabinetBelarus
