Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Юрый Губарэвіч прыняў удзел у мерапрыемстве на Кангрэсе ЕНП у Валенсіі

2025-05-01

Юрый Губарэвіч, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, каардынатар кампаніі «Кадравы Рэзерв для Новай Беларусі», прыняў удзел у адкрытай дыскусіі на сустрэчы сям’і Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП) ў рамках Кангрэса ў Валенсіі. ЕНП фарміруе найбуйнейшую фракцыю ў Еўрапарламенце, і яе пазіцыі істотна ўплываюць на агульнаеўрапейскую палітыку.

Мерапрыемства было арганізавана сумесна з KAS-Belarus, Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй і Інстытутам развіцця і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Усходняй Еўропе. Тэма дыскусіі – «Беларусь пад ціскам: шляхі да свабоды», дзе абмяркоўваліся актуальныя выклікі, з якімі сутыкаецца Беларусь у кантэксце палітычных рэпрэсій і неабходнасці міжнароднай падтрымкі.

Юрый Губарэвіч падкрэсліў важнасць падрыхтоўкі кадраў для дэмакратычнай Беларусі, зазначыўшы, што ў рамках працы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай рады і Офіса Святланы Ціханоўскай ужо вядзецца актыўная падрыхтоўка новых спецыялістаў. Ён адзначыў, што кампанія «Кадравы Рэзерв» працягвае развіваць сетку прафесіяналаў, якія будуць здольныя забяспечыць стабільнасць і бесперапыннасць у працэсе пераходу да дэмакратыі.

Акрамя таго, Губарэвіч заклікаў да падтрымкі з боку міжнародных партнёраў для рэалізацыі дэмакратычных рэформ у Беларусі і правёў шэраг сустрэч з украінскімі палітыкамі.

@CabinetBelarus

Main carousel image