Апытанне пра гатоўнасць беларусаў прымаць удзел у вайсковай службе ў краінах Еўрасаюза
2025-04-30
Вадзім Кабанчук аб’яўляе пра запуск апытання, арганізаванага кааліцыяй беларускіх структур – Палком Каліноўскага, арганізацыямі «Рух Каліноўцы», «Кіберпартызаны», Місіяй дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве, Геральдычнай радай «Пагоня», Прадстаўніцтвам Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы і Камісіяй па нацыянальнай бяспецы Каардынацыйнай Рады.
«Мы запускаем гэтае апытанне, каб зразумець, колькі беларусаў у Еўропе гатовы далучыцца да кантрактнай службы ў нацыянальных падраздзяленнях на тэрыторыі краін ЕС. І гаворка ідзе не пра тэарэтычны сцэнар, а пра рэальную службу – з матэрыяльным забеспячэннем, кар’ернымі магчымасцямі і ўдзелам у абарончых або міратворчых місіях.
Сёння, калі краіны Еўрасаюза пераглядаюць падыходы да рэгіянальнай бяспекі, вельмі важна паказаць: у беларусаў ёсць гатоўнасць, і ёсць патэнцыял. Гэтае апытанне – наш аргумент у размове з еўрапейскімі партнёрамі.
Калі мы прадэманструем маштаб зацікаўленасці, будзе прасцей прасоўваць ідэю пра змены ў заканадаўстве ЕС, каб беларусы маглі легальна служыць у еўрапейскіх сілах», – адзначыў Вадзім Кабанчук, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета.
@CabinetBelarus
