Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Заява намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, прадстаўніка па транзіце ўлады Паўла Латушкі

2025-04-30

«Дыктатура Лукашэнкі спрабуе прыраўняць легальную грамадска-палітычную дзейнасць да тэрарызму.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі працуе ў інтарэсах беларускага грамадства і з мэтай захавання незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Супрацьстаіць дзейнасці ўзурпатара ўлады ў Беларусі Лукашэнку па здачы суверэнітэту нашай краіны.

Планы па прызнанні Кабінета “тэрарыстычнай арганізацыяй” азначаюць, што Лукашэнка і яго світа баяцца альтэрнатыўных інстытутаў, створаных дэмакратычнымі сіламі Беларусі, беларускім грамадствам.

Безумоўна, такія дзеянні рэжыму ў тым ліку павышаюць рызыкі жыццю, здароўю і бяспецы чальцоў Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.

Гэтыя дзеянні рэжыму сведчаць аб тым, што рэжым Лукашэнкі дакладна ўсведамляе і разумее настроі ў беларускім грамадстве, якое не хоча жыць пад прыгнётам дыктатуры, хоча дэмакратычнага транзіту ўлады ў краіне.

Мы не плануем спыняць сваю дзейнасць у інтарэсах беларускага грамадства і Рэспублікі Беларусь. І мы дасягнём пастаўленых мэт: прыцягненне Лукашэнкі і ягоных памагатых да адказнасці за здзейсненыя імі злачынствы, вызваленне ўсіх незаконна асуджаных і забеспячэнне дэмакратычнага транзіту ўлады ў Рэспубліцы Беларусь»

@CabinetBelarus

Main carousel image