Святлана Ціханоўская – падчас пасяджэння Аб’яднанага Пераходнага Кабінета
2025-04-29
📌 «Хацелася б адзначыць: тэма палітычных зняволеных застаецца адной з цэнтральных. На жаль, сітуацыя толькі пагаршаецца. Нягледзячы на намаганні нашых саюзнікаў, колькасць рэпрэсій працягвае расці»
📌 «У пачатку чэрвеня мы плануем правесці Кангрэс па пытаннях палітычных зняволеных, дзе збяруцца дыпламаты, прадстаўнікі краін-партнёраў, былыя палітвязні і праваабаронцы, каб абмеркаваць сітуацыю з катаваннямі і іншымі парушэннямі правоў чалавека»
📌 «Таксама 21 мая я заклікаю ўсіх далучыцца да Дня салідарнасці з палітычнымі зняволенымі»
📌 «Акрамя таго, з 23 па 25 мая ў Варшаве адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў беларускіх суполак і дыяспар з усяго свету. Мы будзем распрацоўваць супольныя праекты і кампаніі на найбліжэйшы час»
📌 «Сёння падчас саміту Ініцыятывы трох мораў я буду размаўляць з еўрапейскімі лідарамі. Мая галоўная думка на такіх сустрэчах – інтарэсы Беларусі павінны паважацца, умовы для беларусаў – паляпшацца, і нельга дапусціць захавання расійскага кантролю над Беларуссю ў будучыні»
📌 «Неўзабаве я распачну візіт у Злучаныя Штаты Амерыкі. Я наведаю Арызону, Тэхас і Вашынгтон, вазьму ўдзел у міжнародных форумах і правяду сустрэчы з прадстаўнікамі новай адміністрацыі. Для нас вельмі важна захаваць Стратэгічны дыялог з ЗША, аднавіць падтрымку незалежных журналістаў і, вядома, прыкласці ўсе намаганні дзеля вызвалення палітвязняў»
@CabinetBelarus
