29 красавіка 2025 года ў Варшаве праходзіць чарговае пасяджэнне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
2025-04-29
У парадку дня – абмеркаванне падрыхтоўкі дыяспаральнай канферэнцыі ў Варшаве, арганізацыі Дня салідарнасці з палітвязнямі 21 мая, ходу працы па прыцягненні да адказнасці Лукашэнкі і яго паплечнікаў за злачынствы супраць беларускага народа і Украіны. Асобнымі пунктамі стаяць дзеянні па ўстанаўленні месцазнаходжання Анжалікі Мельнікавай, каардынацыя дзейнасці парамілітарных структур, а таксама пытанні, якія будуць уздымацца падчас маючага адбыцца візіту Святланы Ціханоўскай у ЗША.
У пасяджэнні ўдзельнічаюць:
• нацыянальная лідарка, кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская;
• намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па транзіце ўлады, кіраўнік НАУ Павел Латушка;
• прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве, кіраўнік Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Бруселі Уладзімір Астапенка;
• в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі;
• прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук (анлайн);
• прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская (анлайн);
• прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава (анлайн);
• намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Арцём Праскаловіч;
• кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч.
@CabinetBelarus

