Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Тры дні, каб падтрымаць беларускія справы!

2025-04-28

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні нагадвае: база беларускіх арганізацый, якім можна пералічыць частку свайго падаходнага падатку, адкрытая і працягвае папаўняцца.

Калі вы яшчэ не падавалі падатковую дэкларацыю ў Польшчы ці Літве, скарыстайцеся магчымасцю падтрымаць беларускія праекты, якія працуюць на карысць адукацыі, культуры, медыя і рэабілітацыі пацярпелых ад рэпрэсій.

Пералічэнне 1,2% або 1,5% – гэта не дадатковы падатак. Гэта спосаб накіраваць ужо выплачаныя грошы на справы, важныя для беларусаў. Нават невялікі ўнёсак мае значэнне, калі мы дзейнічаем разам.

Усе арганізацыі ў базе прайшлі праверку, пералічыць падтрымку можна ананімна.

Застаецца толькі тры дні – далучайцеся да справы салідарнасці!

📌 Спіс арганізацый і рэквізіты для пералічэння – па спасылцы.

@CabinetBelarus

Main carousel image