Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Да 39-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у Варшаве і Вільні прайшлі памятныя мерапрыемствы

2025-04-26

У Варшаве на плошчы каля Нацыянальнага музея тэхналогіі адбыўся мітынг-рэквіем памяці Чарнобыльскай трагедыі. У ім удзельнічалі намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Арцём Брухан і кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч. Мітынг сабраў дзясяткі ўдзельнікаў.

Павел Латушка:
«Каб пазбегнуць трагічных наступстваў, вельмі важна, каб урады фармаваліся і выбіраліся самім народам дэмакратычным шляхам. Толькі тады яны будуць вымушаныя размаўляць з грамадзянамі і гаварыць ім праўду. Савецкая сістэма, як і сённяшні рэжым Лукашэнкі, пабудаваныя на хлусні і беззаконні. Апошнім часам з прапагандысцкіх выступленняў Лукашэнкі і яго прыхільнікаў мы чуем апраўданні: нібыта ён хавае інфармацыю, каб "абараніць" людзей, што "праўда" нібыта была б непатрэбная самім беларусам. Але гэта – падман. Жахлівы падман, які азначае цынічную гульню жыццямі і лёсамі людзей. Гэтая гульня сведчыць пра сапраўдную сутнасць улады, якая ў Беларусі не была абраная народам і заснавана на ўзурпацыі».

Павел Баркоўскі:
«У 1986 годзе мы сутыкнуліся з тым, што нават "мірны атам" можа стаць крыніцай разбурэння, пагрозай здароўю і жыццю людзей. Чарнобыльская катастрофа паказала, што праблема мае сістэмны характар: людзі павінны несці адказнасць за тэхналогіі, якія яны ствараюць і выкарыстоўваюць. Тое, што адбылося ў Чарнобылі і стала трагедыяй для беларускага народа, мела некалькі ключавых прычын. Найперш – хлусня: ніхто не быў гатовы адкрыта сказаць праўду. Але праблема не абмяжоўвалася толькі хлуснёй. Ёсць і іншыя прыкметы набліжэння трагедыі – страх, гатоўнасць да злачынства і цынізм».

У Вільні ў парку Сапегаў кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская разам з прадстаўнікамі амбасад і дыпламатычных місій Літвы, Польшчы, Эстоніі, Іспаніі, ЗША, Харватыі, Францыі, Ірландыі, Чэхіі і Нідэрландаў усклала кветкі да помніка «Маці Чарнобыля».

@CabinetBelarus

Main carousel image