«Нам не патрэбен дазвол КДБ, каб дапамагаць моладзі»
2025-04-25
Маргарыта Ворыхава, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета, пракаментавала прызнанне ініцыятывы «Гэта Моладзь» так званым «экстрэмісцкім фарміраваннем»:
«Калі рэжым абвяшчае “экстрэмізмам” тое, што ствараецца для падтрымкі, адукацыі і ўдзелу моладзі, – гэта сведчыць толькі пра адно: страх перад маладымі, актыўнымі і свабоднымі.
“Гэта Моладзь” – ініцыятыва, якая аб’ядноўвае беларусаў і беларусак па ўсім свеце, дае доступ да інфармацыі і супольнасці. Менавіта гэта – гарызантальнасць, салідарнасць і пашырэнне ўплыву дэмакратычных ідэй – і ёсць тое, што лукашэнкаўскі КДБ спрабуе задушыць.
Калі экстрэмізм – гэта сацыяльная дапамога, дык што тады ў іх называецца злачынствам? Пытанне, вядома, рытарычнае.
Разумеем, што такое рашэнне мае наступствы: кожны падпісант, кожны лайк, кожны зварот можа трактавацца як “саўдзел”. Гэта – адкрытая атака на сувязі паміж маладымі людзьмі і спроба запалохаць усіх, хто гатовы быць разам.
Беражыце сябе і дбайце пра бяспеку!
А мы ў сваю чаргу не спынімся. Нам не патрэбен дазвол КДБ, каб дапамагаць моладзі»
@CabinetBelarus
