Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Хочацца верыць, што ўрок мінулых гадоў быў засвоены»

2025-04-18

Намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета, урач Станіслаў Салавей пракаментаваў рост захворванняў на адзёр у Беларусі:

«Рост выпадкаў адру заканамерны вынік распаўсюджвання “антываксерскіх“ ідэй, якія праз інтэрнэт атрымалі шырокі доступ да аўдыторыі. Яны знаходзяць водгук як у прыхільнікаў тэорый змовы, так і сярод тых, хто сумняваецца праз недахоп інфармацыі.

У цывілізаваных краінах гэтаму надаюць вялікую ўвагу: медыкі праз СМІ адкрыта тлумачаць наступствы хваробы і падкрэсліваюць, што вакцынацыя адзіны надзейны і бяспечны спосаб прафілактыкі.

У Беларусі ж Міністэрства аховы здароўя выконвае зусім іншыя задачы дагаджае дыктатару і стварае карцінку для прапаганды. Хаваючы статыстыку пра ўспышкі адру, яно падвяргае небяспецы дзяцей і спрыяе росту “антываксерскіх“ настрояў. Калі хваробы нібыта няма то і вакцына нібыта не патрэбная.

Але праўда ў тым, што адзіная рэальная абарона ад адру – гэта вакцынацыя.

Беларусь ужо заплаціла вялікую цану за адмаўленне праблемы падчас пандэміі каранавіруса, калі краінай кіраваў (і, на жаль, усё яшчэ кіруе) антываксер, а Міністэрства аховы здароўя яму падтаквала. Хочацца верыць, што ўрок мінулых гадоў быў засвоены. Нашае здароўе у нашых руках. Калі ласка, вакцынуйцеся».

@CabinetBelarus

Main carousel image