Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка: «Мы садзейнічаем расследаванню 15 спраў аб учыненых рэжымам Лукашэнкі катаваннях беларускіх грамадзян»

2025-04-18

Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ падчас сустрэчы з юрыстамі варшаўскага адвакацкага бюро Kopeć & Zaborowski абмеркаваў выкарыстанне як міжнародных, так і нацыянальных прававых інструментаў для дасягнення прававой адказнасці вінаватых у гэтых злачынствах, здзейсненых у 2020 годзе і пазней. Разгледжаны пытанні спрыяння расследаванню.

Адвакацкае бюро, якое супрацоўнічае з НАУ, суправаджае справы пацярпелых беларусаў на ўмовах pro bono. Следчыя дзеянні праводзяцца Агенцтвам унутранай бяспекі пад наглядам Нацыянальнай пракуратуры Польшчы.

НАУ звяртаецца з просьбай падтрымаць юрыстаў Kopeć & Zaborowski і дапамагчы пакрыць выдаткі на выезды за межы Варшавы для прадстаўлення інтарэсаў пацярпелых. Мэта 5000 злотых.

@CabinetBelarus

Main carousel image